У Мінску жанчына на легкавіку збіла п'яных мужчын на пешаходным пераходзе
16.08.2019 08:30
—
Разное
МУС
У Мінску 30-гадовая жанчына на легкавіку Toyota RAV4 збіла двух мужчын на пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося ўвечары 15 жніўня на вуліцы Ляшчынскага.
Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, мужчыны выйшлі на пераход з-за прыпаркаваных машын. Кіроўца іх не заўважыла. Сведкі кажуць, што аўтамабіль ехаў на невялікай хуткасці. Мяркуецца, што пешаходы былі ў нецвярозым стане. Адзін з іх атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. На месцы здарэння працавалі не толькі супрацоўнікі ДАІ, але і следча-аператыўная група.