Гамяльчук у майтках кінуўся з нажом на міліцыянтаў
15.08.2019 16:04
—
Разное
Дом у Гомелі, дзе адбыўся напад на міліцыянтаў / mvd.gov.by
Зранку 15 жніўня каля аднаго з дамоў па вуліцы Кірава ў Гомелі мінакі заўважылі мужчыну ў сподняй бялізне і з нажом у руках. Пра гэта яны паведамілі ў міліцыю, інфармуе прэс-служба МУС.
Міліцыянты неадкладна прыбылі на месца здарэння. Мужчыну яны пабачылі каля пад'езда шматпавярховіка. Ён паводзіўся неадэкватна і пагражаў ім нажом. Тады яны вырашылі выклікаць падмацаванне, а скандаліст тым часам уцёк у пад'езд.
Супрацоўнікі групы затрымання знайшлі яго на лесвічнай пляцоўцы восьмага паверху. Пабачыўшы міліцыянтаў, мужчына паводзіў сябе агрэсіўна, кінуўся з нажом на аднаго з іх. Аднак праваахоўнікі здолелі абяззброіць і затрымаць гамельчука. Высветлілася, што ён жыве ў гэтым жа доме.
Цяпер праваахоўнікі ўдакладняюць усе абставіны здарэння.