Тэрыторыю каля Камароўскага рынку ачапілі: там знайшлі падазроную сумку

Источник материала:  
15.08.2019 12:49 — Разное
Тэрыторыю каля Камароўскага рынку ачапілі: там знайшлі падазроную сумку
Камароўскі рынак / Арцём Тарашкевіч, TUT.by

15 жніўня каля Камароўскага рынку ў Мінску міліцыя выставіла ачапленне. Прычынай стала безгаспадарная сумка, піша TUT.by.

Па словах аднаго з відавочцаў, каля аднаго з гандлёвых цэнтраў на Камароўцы выставілі ачапленне і чакаюць сапёраў.

У прэс-службе МУС журналістам пацвердзілі, што спецыялісты правяраюць безгаспадарную валізу каля будынка на вуліцы Кульман, 5Б. Працуюць следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы. Эвакуацыя грамадзян не плануецца. 

У 12:56 прэс-служба МУС паведаміла, што ў валізе былі асабістыя рэчы. Іх гаспадара ўжо выявілі. 

←«Прямая телефонная линия»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика