Гродзенец напаў на шапік "Табакерка" (відэа)
15.08.2019 12:24
—
Разное

grodno.mvd.gov.by
Шапік "Табакерка" ў Гродне пацярпеў ад рук нецвярозага маладога чалавека, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт здарыўся каля другой гадзіны ночы. 23-гадовы гродзенец каменем разбіў шыбу ў шапіку на вуліцы Гарнавых.
Відавочцай здарэння стала жанчына, якая працуе на тытунёвай фабрыцы. Яна і паведаміла пра яго ў міліцыю. Неўзабаве хлопца затрымалі.
Высветлілася, што малады чалавек вяртаўся дадому ад сяброў, быў п'яны. Навошта кідаў камень у шапік, ён не памятае. Шкоду ад выбітай шыбы ацанілі ў 155 рублёў.
На хлопца пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Дарэчы, два месяцы таму іншы гродзенец нападпітку таксама кідаў камяні ў гэты самы шапік.