На пажары ў Расонскім раёне загінуў мужчына

Источник материала:  
15.08.2019 10:45 — Разное
На пажары ў Расонскім раёне загінуў мужчына
Пажар пад Расонамі / mchs.gov.by

Уначы 15 жніўня ратавальнікам паведамілі пра пажар жылога дома ў вёсцы Лапешчына Расонскага раёна, інфармуе прэс-служба ведамства. Прыбыўшы на месца выкліку. ратавальнікі пабачылі, што дома цалкам ахоплены агнём, часткова абрынуўся дах.

48-гадовы гаспадар дома не змог выбрацца з яго падчас пажару. Ратавальнікі знайшлі яго труп на падлозе ў пакоі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадаром дома.

Яшчэ адна трагедыя адбылася ў вёсцы Палыкавічы-1 Магілёўскага раёна. Там на пажары прыватнага дома загінулі два чалавекі — 86-гадовая жанчына, інвалід другой групы, і 83-гадовы мужчына, інвалід першай групы. 

Ратавальнікам удалося выратаваць 32-гадовы мужчына. З дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" яго шпіталізавалі ў Магілёўскую гарадскую лякарню хуткай дапамогі. Стан мужчыны характараызуецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Прычыну пажару высвятляе Следчы камітэт.

←Жителя Барановичей избили на свидании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика