Усталюецца цяпло, без ападкаў

Источник материала:  
15.08.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля дажджлівых дней, якія панавалі на тэрыторыі нашага раёна апошнім часам, сіноптыкі абяцаюць на бліжэйшыя дні, у тым ліку і выхадныя, сонечнае надвор’е, без ападкаў.

Сёння, 15 жніўня, дождж магчымы толькі ранкам. Надвор’е будзе воблачным з праясненнямі. Вецер — паўночна-заходні — да 5 метраў за секунду. Удзень — +16…+17 °С, уначы — +8…+11 °С.

У пятніцу, 16 жніўня, паветра прагрэецца ўжо да 20…21 градуса цяпла ўдзень. Ападкі не прадбачацца. Надвор’е, у асноўным, малавоблачнае. Раніцай магчымы туман. Будзьце пільнымі на дарозе. Уначы — +10…+12 °С.

У суботу таксама не прадбачыцца дажджу, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Удзень — +20…+22 °С. Вецер — усходні — 2 — 4 м/с. Ноччу — 12…13 цяпла.

Нядзеля, па дадзеных метэаролагаў, будзе ясным днём. Без ападкаў. Дзённая тэмпература складзе +22…+24 °С, ноччу — +15…+17°С.

23…25 градусаў са знакам плюс чакаецца ўдзень панядзелка. Надвор’е — пахмурнае, з праясненнямі, але дажджу не прагназуецца. Ноччу — +16…+17 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←ИНФОРМАЦИЯ о приеме граждан и представителей юридических лиц в период подготовки и проведения выборов в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика