Літоўскі аўтобус праехаўся па роварнай дарожцы ў Мінску
14.08.2019 12:37
—
Разное

Аўтобус на роварнай дарожцы ў Мінску / NEXTA
13 жніўня на роварнай дарожцы ў Мінску заўважылі... аўтобус. Гэта адбылося ў раёне вуліцы Дзянісаўскай, піша ў сваім Telegram-канале блогер NEXTA.
Па яго звестках, гэта быў міжгародні аўтобус літоўскай транспартнай кампаніі Toks.
Раварысты выклікалі на парушальніка міліцыю. Як піша NEXTA, кіроўца аўтобуса, якога затрымалі даішнікі, быў вельмі п'яны.