У цэнтры Гродна знайшлі снарад часоў вайны
13.08.2019 21:21
—
Разное

Снарад у Гродне / newgrodno.by
У цэнтры Гродна на вуліцы Урыцкага 13 жніўня падчас будаўнічых работ быў знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны, перадае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У міліцыю пра знаходку паведамілі рабочыя, якія і натрапілі на снарад.
Неадкладна да месца знаходкі была накіраваная сапёрна-піратэхнічная група. Тэрыторыю ачапілі, але людзей з суседніх будынкаў не эвакуявалі. На шчасце, боепрыпас быў без узрывальніка і не ўяўляў небяспекі.
Снарад вывезлі на палігон для знішчэння.