У Мінску пад трамвай трапіла 11-гадовая школьніца
13.08.2019 20:43
—
Разное
ДТЗ з трамваем у Мінску / МУС
На Лагойскім тракце ў Мінску ўдзень 13 жніўня пад трамвай трапіла школьніца, інфармуе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
Пад'язджаючы да рэгуляванага пешаходнага пераходу, кіроўца трамвая пабачыў, як на чырвоны сігнал святлафора на трамвайныя шляхі выйшла 11-гадовая дзяўчынка. Кіроўца экстрана затармазіў, аднак наезду пазбегнуць не змог.
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла дзяўчынку ў бальніцу.