На будоўлі БелАЭС памёр кранаўшчык

Источник материала:  
13.08.2019 12:49 — Разное
На будоўлі БелАЭС памёр кранаўшчык
Reuters

На будоўлі Беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы памёр кранаўшчык. Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзіў галоўны інжынер станцыі Анатоль Бондар. Па яго словах, гаворка ідзе не пра няшчасны выпадак, а пра смерць ад натуральных прычын:

“Не загінуў, а адбыўся выпадак натуральнай смерці. Нічога [надзвычайнага] не адбылося. Выпадак натуральнай смерці”.

На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі Следчага камітэта.

Першы блок Беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года. Зараз ён гатовы на 95 %, у найбліжэйшы час пачнуцца выпрабаванні рэактарнай устаноўкі. Ядзернае паліва на пляцоўку прывязуць да 1 кастрычніка.

Час ад часу на будпляцоўцы БелАЭС здараюцца няшчасныя выпадкі. Нядаўна траўмы атрымалі двое рабочых, а крыху раней на фоне градзірняў маляўніча перакулілася пажарная машына.  

←Древний Слоним приглашает на День белорусской письменности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика