Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Карэліччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём будаўніка!
Многія стагоддзі прафесія будаўніка карыстаецца пашанай і павагай. Вы ствараеце тое, без чаго немагчыма існаванне сучаснага чалавека — умовы для камфортнага і добраўпарадкаванага жыцця. Ваша прафесія адна з самых высакародных і паважаных. Ад дзейнасці будаўнікоў шмат у чым залежыць развіццё эканомікі і ўмацаванне сацыяльнай інфраструктуры раёна. Дзякуючы вашаму майстэрству год ад году ўсё больш прыгожымі становяцца вуліцы населеных пунктаў нашага раёна, змяняецца знешняе і ўнутранае аблічча будынкаў, у якіх прыемна адпачываць, працаваць і вучыцца. Выказваем словы ўдзячнасці за прафесіяналізм, дысцыплінаванасць, адказнасць, нялёгкую працу і адданасць прафесіі. Жадаем усім удзельнікам будаўнічай справы стабільнасці, дабрабыту, моцнага здароўя і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў