Па факце аварыі пад Іўем завялі крымінальную справу, затрыманы кіроўца фуры

Источник материала:  
10.08.2019 13:59 — Разное
Па факце аварыі пад Іўем завялі крымінальную справу, затрыманы кіроўца фуры
МУС

Па факце ДТЗ пад Іўем распачатая крымінальная справа, паведамляе Тэлеграм-канал Следчага камітэта. Здарэнне адбылося 9 жніўня прыкладна ў 22:05 на скрыжаванні аўтадарог Іўе-Мішуковічы і Соўгуці-Ганчары-Дайліды. Грузавік ДАФ з паўпрычэпам, за рулём якога быў 34-гадовы кіроўца, выязджаў заднім ходам на галоўную дарогу і не саступіў маршрутнаму мікрааўтобусу "Мерсэдэс".

Пацярпелі 26-гадовы кіроўца маршруткі і чацвёра яго пасажыраў. Усіх даставілі ў Іўеўскую раённую лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Усяго ў мікрааўтобусе было 10 пасажыраў. Іншыя атрымалі дробныя пашкоджанні і не мені патрэбы ў шпіталізацыі.

Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння, у тым ліку вінаваты ў аварыі.

Крымінальную справу завялі паводле арт. 137 КК РБ (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, і якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці нанасенне цяжкога цялеснага пашкоджання).

Кіроўцу фуры затрымалі, ён у статусе падазраванага.

←Страсти по новому закону о туризме

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика