У Мядзеле памерла дзяўчынка ва ўзросце аднаго месяца
09.08.2019 12:30
—
Разное
pixabay.com
Мядзельскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці дзяўчынкі, якой было крыху больш за адзін месяц, піша mlyn.by.
Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова распавяла, што трагедыя адбылася 6 жніўня. Бацька і маці дзяўчынкі былі разам з ёй у гасцях. Там дзіця і памёрла.
Прычыну смерці вызначыць судова-медыцынская экспертыза.