У Мінску каля крамы ўпала страла мантажнага крана
06.08.2019 20:06
—
Разное

mchs.gov.by
У Мінску ўпала страла мантажнага крана на гусенічным хаду. Здарэнне адбылося 6 жніўня на вуліцы Якуба Коласа. Кран працаваў на рэканструкцыі аднаго з будынкаў. Раптоўна страла без груза апусцілася ў зону прыёмкі тавара крамы, абаперлася на грузавік і дэфармавала металічную агароджу (відавочцы кажуць, што страла крана падала марудна і людзі змаглі адысці ў бок). Як інфармуе прэс-служба МНС, ніхто з людзей не пацярпеў.
Прычыны здарэння стануць вядомыя пазней. Расследаванне будзе праводзіцца сумесна з прадстаўніком Дзяржпрамнагляду.