7 жніўня будзе да +28 па поўдні і дажджы па большай частцы Беларусі

Источник материала:  
06.08.2019 14:32 — Разное
7 жніўня будзе да +28 па поўдні і дажджы па большай частцы Беларусі
pixabay.com

Воблачнае з праясненнямі надор'е чакаецца ў Беларусі 7 жніўня, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты, пры навальніцах моцны парывісты. 

Уначы чакаецца 11-17 цяпла, па ўсходзе месцамі +8...+10. Удзень паветра прагрэецца да 19-24 вышэй за нуль, па поўдні прагназуецца 25-28 са знакам "плюс".

←Александр Лукашенко о строительстве стадиона и бассейна в Минске: «Строительство является беспрецедентным и должно стать примером»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика