Пад Брэстам машына збіла лося: жывёла загінула, кіроўца ў рэанімацыі (фота)
05.08.2019 15:18
—
Разное
brest.mvd.gov.by
Зранку 5 жніўня, каля 5:05, у Брэсцкім раёне каля вёскі Булькава на трасе М1 адбылося ДТЗ з удзелам жывёлы, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
39-гадовы жыхар Жабінкаўскага раёна на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" сутыкнуўся з ласём. У выніку сутыкнення лось загінуў на месцы аварыі. Машына з'ехала ў правы кювет і спынілася ў канаве. Кіроўцу шпіталізаалі ў рэанімацыю з цяжкімі траўмамі.