Пад Лепелем "Аўдзі" ўрэзалася ў машыну ДАІ (фота)

Источник материала:  
05.08.2019 11:46 — Разное
Пад Лепелем "Аўдзі" ўрэзалася ў машыну ДАІ (фота)
ДТЗ пад Лепелем / ДАІ 

Аварыя з удзелам даішнага аўтамабіля здарылася ў Лепельскім раёне 4 жніўня, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Каля 7:40 52-гадовы кіроўца "Аўдзі" на аўтадарозе Мінск-Віцебск пры левым павароце не саступіў дарогу аўтамабілю "Міцубісі" АДАІ Лепельскага РАУС, які ехаў у спадарожным напрамку.

Пры ДТЗ абедзве машыны атрымалі механічныя пашкоджанні, аднак пацярпелых няма. На кіроўцу "Аўдзі" склалі адміністрацыйны пратакол.

←Под мальчика. Новая стрижка Елизаветы Боярской взволновала интернет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика