У панядзелак чакаецца пераважна сухое і халаднаватае надвор'е
04.08.2019 14:33
—
Разное
БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 5 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Толькі на ўсходзе краіны ўдзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.
Вецер будзе паўночна-заходні, уначы слабы, а ўдзень умеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе 16-22 па краіне. Толькі на захадзе сіноптыкі абяцаюць цяпло да +24, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.