У Шумілінскім раёне "Мазда" ў лоб сутыкнулася з фурай
04.08.2019 13:55
—
Разное

Следчы камітэт
У Шумілінскім раёне легкавік "Мазда 6" сутыкнуўся з грузавой фурай. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося пад раніцу 4 жніўня, прыкладна ў 3:35 на трасе Р-20 "Віцебск-Полацк-мяжа Латвіі".
Каля вёскі Мазекі кіроўца "Мазды" выехаў на сустрэчную і там у лоб сутыкнуўся з сядзельным цягачом "Вольва-FH" з паўпрычэпам.
37-гадовы кіроўца легкавіка і яго 39-гадовы пасажыр атрымалі траўмы. Яны шпіталізаваныя. У момант здарэння мужчыны былі цвярозыя і прышпіленыя рэмнямі бяспекі.
Следчыя высвятляюць акалічнасці здарэння.