У Мінску "мініравалі" чыгуначны вакзал і два самалёты
04.08.2019 11:54
—
Разное
Следчы камітэт
У Мінску зноў "мініравалі" будынак чыгуначнага вакзала, а таксама два самалёты ў аэрапорце "Мінск-2". Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, паведамленне пра закладзеную выбухоўку паступіла ў суботу ў 17:29 на электронную пошту Магілёўскага аддзялення Белчыгункі. Ананімныя інфарматары пісалі, што бомбы закладзеныя ў будынку сталічнага вакзала, а таксама ў самалётах рэйсаў "Мінск-Кіеў" і "Мінск-Калініград", якія мусілі неўзабаве вылятаць.
На месца выехалі прадстаўнікі міліцыі і Следчага камітэта. Сапёрна-піратэхнічная група не знайшла выбуховых прыстасаванняў ні на адным з пазначаных у паведамленні аб'ектаў.
Цяпер ілжэ-мінёра шукаюць. Заведзеная крымінальная справа.