Рабочы ў Бярозе падчас рамонту садка зваліўся з вышыні 8 метраў
02.08.2019 17:12
—
Разное

Месца здарэння ў Жабінкаўскім раёне / Следчы камітэт
Следчы камітэт праводзіць праверкі па двух выпадках траўмаў рабочых у Брэсцкай вобласці, інфармуе прэс-служба ведамства ў сваім Telegram-канале.
30 ліпеня у Бярозе 37-гадовы рабочы рамантаваў дах будынка дзіцячага садка. У гэты час ад сцяны адламіўся фрагмент металічнай лесвіцы, на якой знаходзіўся рабочы. Мужчына зваліўся з вышыні каля 8 метраў.
А ў Жабінкаўскім раёне 31 ліпеня два рабочыя ставілі кроквенную сістэму на будынку склада. Моцны парыў ветру паваліў кроквы на мужчын з вышыні каля чатырох метраў, ад чаго рабочыя атрымалі траўмы.
У абодвух выпадках пацярпелых шпіталізавалі ў лякарні.