Пад Полацкам матацыкліст наехаў на двух жанчын, усе трое ў бальніцы
02.08.2019 09:05
—
Разное

vk.com/vitebsk__jai
У Полацкім раёне матацыкліст наехаў на двух жанчын, усе трое ў бальніцы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося 1 жніўня на 6-м кіламетры аўтадарогі Наваполацк — Полацк. На матацыкле Honda ехаў 44-гадовы навапалачанін. Жанчыны не пабачылі побач пешаходнага пераходу і вырашылі перайсці дарогу на бліжэйшым яе ўчастку. Усе трое атрымалі траўмы.
ДАІ высветліла, што дзевяць гадоў таму мужчыну пазбаўлялі вадзіцельскага пасведчання за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. У 2012-м яго злавілі падчас кіравання транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы. А два месяцы таму ён зноў здаў на правы.