Зжата пятая частка мсціслаўскай нівы

Источник материала:  
31.07.2019 — Разное

На хлебныя палеткі Мсціслаўшчыны кожны дзень выходзіць каля 80 камбайнаў, паўсотні адзінак тэхнікі занята на адвозцы збожжа на зернесушыльныя комплексы. Сярод лідараў жніва ААТ «МушынаАгра» і «Мсціслаўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне», у якіх убрана адпаведна 33% і 28% плошчаў. Адначасова гаспадаркі вядуць прэсаванне саломы, падрыхтоўку ўчасткаў пад азімую сяўбу, актыўна ўключыліся ў выкананне плану дзяржзаказу па продажы хлеба.

Зжата пятая частка мсціслаўскай нівы

Адносна невялікая плошча зерневых і зернебабовых у 1260 гектараў, якую належыць убраць хлебаробам ААТ «Кастрычнік», — не падстава расслабляцца. Гэта добра ведае і кіраўніцтва гаспадаркі, і тыя, хто непасрэдна ўбірае ўраджай. Камбайнеры, вадзіцелі, калі дазваляе надвор’е, гатовы працаваць дацямна.

У сельгаспрадпрыемстве надаюць значную ўвагу культуры землекарыстання, пагэтаму не пакідаюць участкі каля пустуючых дамоў, уводзяць іх у севазварот. Менавіта такія ўчасткі ў Сапрынавічах убіралі ў панядзелак два камбайны.

На адным з іх працаваў дружны экіпаж — старшы камбайнер Віктар Казлоў і камбайнер Вячаслаў Янчанкаў. На іх рахунку больш за 300 тон збажыны.

Зжата пятая частка мсціслаўскай нівы

▪ У камбайнераў Вячаслава Янчанкава і Віктара Казлова з ААТ «Кастрычнік» з добрымі намалотамі і настрой выдатны.
Фота Валянціны Краўцовай.

— Разам выходзім на жніво шосты сезон, — расказвае Віктар Рыгоравіч. — Падрыхтавалі свой КЗР-1218, якому 8 год, але ён у добрым стане, не падвядзе. За ўчарашні дзень на ячменным палетку намалацілі 108 тон. Думаем, што мінулагодні паказчык перакрыем.
У ААТ «Кастрычнік» убрана 23% плошчаў зерневых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці 50,7 цэнтнера з гектара.

— Сёлетні год не самы прыдатны для зерневых і зернебабовых па ўмовах надвор’я, — разважае намеснік дырэктара гаспадаркі па асноўнай дзейнасці Аляксандр Ігнаценка, які цэлы дзень знаходзіцца ў полі. — Некаторыя ўчасткі азімых культур перазімавалі не вельмі добра. У красавіку і пачатку мая было вельмі суха, затым — спякотны чэрвень. Тым не менш пры належным догля-дзе, своечасовым унясенні неабходных угнаенняў і праполцы мінулагодні ўраджай павінны ўзяць. Хлеб на палях ёсць, а ў нас ёсць усе магчымасці яго сабраць, — падводзіць вынікі гаворкі Аляксандр Іванавіч.

Валянціна КРАЎЦОВА.

 (оригинал новости)
←Смяротнае ДТЗ пад Лідай: мікрааўтобус урэзаўся ў фуру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика