День испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

Источник материала:  
31.07.2019 — Разное

Раённы турыстычны злёт моладзі, які прайшоў у мінулую суботу на жывапісным узбярэжжы возера Вечалле, аб’яднаў фізічна загартаваных, ініцыятыўных і артыстычных работнікаў чатырох арганізацый Ушаччыны, што не пасуюць перад цяжкасцямі і заўсёды гатовы абараніць гонар сваіх калектываў. Здавалася, нават надвор’е змяніла свае “погляды” і стала больш лагодным да аматараў баўлення вольнага часу на прыродзе.День испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

З цёплым прывітальным словам да маладых турыстаў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, якая пажадала прадстаўнікам цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса, аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўдалых стартаў і толькі пазітыўных эмоцый.

А пачаўся турзлёт з краязнаўчай віктарыны “Людзі. Падзеі. Факты Ушачы”. Пасля атрымання патанняў многія канкурсанты схапіліся за галаву. Прыгадаць дату з’яўлення на тэрыторыі раёна першага партызанскага атраду, назваць колькасць аэрадромаў, што дзейнічалі ў перыяд акупацыі, змаглі далёка не ўсе. У выйгрышы аказаліся педагогі: у сваёй рабоце ім часта даводзіцца выкарыстоўваюць падобную інфармацыю.

Наступны этап спаборніцтваў – і зноў прадказальны лідар. У конкурсе мастацкай самадзейнасці не было роўных культработнікам, якія падрыхтавалі яркую гумарыстычную сцэнку – з танцамі, прыпеўкамі пад гітару. Рамантычную атмасферу турыстычных паходаў стварылі на сцэнічнай пляцоўцы ўшацкія медыкі – паклапаціліся і пра вогнішча, і песні ля яго. Усіх павесяліў “Гімн пятай кропцы” ў выкананні педагогаў. Лясгасаўцы ж абралі “тэматычную” песню “В лесу родилась ёлочка”, чым таксама выклікалі прыхільнасць да сябе.День испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

Самымі працяглымі і не менш азартнымі сталі спаборніцтвы па пляжным валейболе: каманды горача падтрымлівалі адзін аднаго, вылучаючы фаварытаў. Усе прадэманстравалі неблагую гульню, а перамогу святкавалі медыкі.

У пэўным сэнсе экстрэмальнай аказалася дэманстрацыя навыкаў па тэхніцы веласіпеднага турызму. Тут неабходна было не толькі пераадолець дыстанцыю з шэрагам “перашкод”, у тым ліку непрадугледжаных праграмай лужын, слізкай травы, але і мець спраўную тэхніку – лясгасаўцаў “адкінуў” ад лідарства ланцуг, што крыўдна зваліўся незадоўга да фінішу аднаго з удзельнікаў. У выніку перамога зноў дасталася медыкам, жалезныя коні якіх аказаліся абсалютна “здаровымі”.День испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

Яркім этапам злёту стала праходжанне турыстычнай паласы перашкод. Каб адчуць на сабе хоць частачку той нагрузкі, якую вытрымліваюць турысты, на дыстанцыю выйшлі і мы. Вядома, у адрозненне ад удзельнікаў каманд пераадольвалі яе дзесьці зразаючы ці абмінаючы выпрабаванне. Турыстам жа трэба было хутка зарыентавацца ў лясным масіве, прайсці навясную пераправу, пераадолець бервяно і купіны, распаліць вогнішча з адной запалкі і іншае. І тут не было роўных педагогам, паколькі на паласу выйшлі адразу два вопытныя турысты Віталь Дзямідаў і Арцём Церашкавец. Прапусціўшы наперад таварышаў, вогнішчам яны займаліся ўдваіх, а потым жвава наганялі каманду. Дарэчы, названае выпрабаванне стала для ўдзельнікаў злёту адным з самых складаных. Так, культработнікі паскардзіліся на дрэнныя запалкі і ўвогуле не прайшлі этап. Доўга “чаравалі” над вышынёй полымя медыкі і лясгасаўцы. Апошнія, да слова, надзвычай хутка знаходзілі ў лесе паліва.День испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

– Мы ж у сваім звычайным асяроддзі зараз знаходзімся – нічога дзіўнага! – смяяліся яны, падкідаючы ў вогнішча чарговую порцыю сухіх галін і шышак.

Па выніках усіх этапаў “золата” дасталася камандзе Ушацкай ЦРБ, “срэбра” і “бронза” – аддзелам па адукацыі і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адпаведна.

– Вельмі прыемна, што калектывы арганізацый прадстаўляе такая актыўная, фізічна загартаваная і адказная моладзь. Мы ганарымся і шчыра жадаем, каб вашы энергія, ініцыятыва і творчы запал не згасалі ніколі, – ад імя арганізатараў і членаў журы адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котаў.
День испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

Дзень, праведзены на ўлонні прыроды, праляцеў непрыкметна. І хоць не ва ўсіх атрымалася выступіць удала, кожны адчуў прыліў новых сіл. Падмацаваць жа іх, астудзіцца пад гарачым сонейкам можна было ў гандлёвай кропцы райспажыўтаварыства, размешчанай непадалёк.

– Спартыўныя выпрабаванні прынеслі шмат задору і адрэналіну! Супакойвацца, праўда, не выпадае: трэба рыхтавацца да абласнога турыстычнага злёту, што пройдзе ў натупным годзе, – ад імя педагогаў раёна казала старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі Лідзія Шкаруба, якая прыйшла падтрымаць сваіхДень испытаний и романтики. Районный турслёт собрал молодёжь Ушаччины

Малайцы ўсе каманды, якія сабраліся на злёт. Шкада толькі, што было іх нямнога. Хацелася б, каб моладзь з нашых арганізацый і прадпрыемстваў актыўней прымала ўдзел у такіх спаборніцтвах, а кіраўнікі знаходзілі магчымасць падтрымаць іх ініцыятыву.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Как жители Молодечно превратили рынок из девяностых в тусовочную улицу стрит-фуда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика