Продолжается наш конкурс «Чудо на грядке»! А что необычное выросло на ваших грядках?
31.07.2019
—
Разное
Гатаваць кабак няпроста, калі ён з табою ростам!
На агародзе нашай чытачкі В.В.Дрозд з вёскі Двор Пліна дзіўнай агародніны шмат: кітайскія агуркі вялізных памераў, цяжэнныя гарбузы… На прапанаваным жа здымку – унук жанчыны Міхаіл з кабачком, даўжыня якога 70 сантыметраў, а вага 7 кілаграмаў 120 грамаў. Першапачаткова Вера Васільеўна хацела зрабіць фота так, каб Міша трымаў кабак. Аднак хлопчык сам мае рост усяго 86 сантыметраў – не здолеў падняць велікана.