На мазырскага пенсіянера пачалі крымінальную справу за скінутых з гаўбца котак

Источник материала:  
31.07.2019 11:49 — Разное
На мазырскага пенсіянера пачалі крымінальную справу за скінутых з гаўбца котак
sk.gov.by

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 69-гадовага жыхара Мазыра за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. 

Удзень 10 ліпеня, як высветліла следства, мужчына гасцяваў у былой жонкі. Разам з гаспадыняй і гасцямі ён выпіваў. У кватэры таксама былі дзве коткі. У нейкі момант пенсіянер выйшаў на гаўбец і выкінуў іх з дзявятага паверха, бо яго вельмі раздражняла іх мяўканне. Адна з котак атрымала пералом пазваночніка, а другая не пацярпела.

Праваахоўнікі адзначаюць, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Апошні раз яго судзілі ў 2015 годзе за крадзеж, цяпер ён знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.

Следчыя выставілі Мпенсіянеру абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, а таксама ў невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

←Instagram-модель рассказала, как она отбывает срок за наркотики в колонии Гомеля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика