У ДТЗ з начальнікам Драгічынскага РАУС вінаватым прызналі падлетка-раварыста
31.07.2019 08:16
—
Разное

1reg.by
Праверка па факце ДТЗ з удзелам начальніка Драгічынскага РАУС і 16-гадовага раварыста высветліла, што ў здарэнні вінаваты падлетак, піша сайт "Першы рэгіён".
На падлетка склалі адміністрацыйны пратакол, але штрафаваць яго не сталі.
Інцыдэнт здарыўся 23 траўня на вуліцы Меліярацыйнай. Начальнік раённай міліцыі выязджаў на аўтамабілі з двара, а хлопчык праязджаў міма і ўрэзаўся ў бок машыны. Пры ДТЗ пашкоджанні атрымалі аўто і ровар.
У месцы, дзе адбылося ДТЗ, бачнасць абмежаваная высокім будынкам і плотам.