У Гродне студэнты на стрэльбах падстрэлілі вайскоўца
30.07.2019 21:44
—
Разное

Reuters
Надзвычайнае здарэнне адбылося 30 ліпеня ў Гродзенскім гарнізоне, інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны.
Падчас навучальных стрэльбаў са студэнтамі ваеннай кафедры ў плячо быў паранены аператар навучальнага поля, вайсковец 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Гэта здарылася ў выніку парушэння мер бяспекі.
Вайскоўцу аператыўна аказалі медыцынскую дапамогу. Пагрозы яго жыццю няма.
З нагоды здарэння прызначаная праверка, вядуцца следчыя дзеянні.