У аварыі пад Ашмянамі загінулі два чалавекі (фота)
30.07.2019 17:03
—
Разное

Аварыя пад Ашмянамі / Прэс-служба МУС
Смяротнае ДТЗ адбылося 30 ліпеня ў 14:50 у Ашмянскім раёне. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.
Інцыдэнт здарыўся на трасе Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы каля вёскі Навасёлкі. 33-гадовая жанчына не справілася з кіраваннем "Сітраена", і аўтамабіль перакуліўся.
У аварыі загінула сама кіроўца і 32-гадовы пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні. 30-гадовы мужчына, які знаходзіўся на заднім сядзенні, выжыў (яму аказаная дапамога без шпіталізацыі). Усе трое — жыхары Ашмянскага раёна.