У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

Источник материала:  
30.07.2019 — Разное

Ой, накосім, нажнём копачак, як на небе зорачак!

“Зажынкі” прыйшліся не на першыя абмалочаныя гектары, аднак створаны адпаведны настрой павінен толькі паспрыяць ходу ўборкі. На полі каля былой вёскі Заграддзе было ўрачыста: выстраіліся ў рад камбайны і МАЗы, побач — іх гаспадары, на сустрэчу з аграрыямі прыехалі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Чыстыя крыніцы” Вязаўніцкага сельскага Дома культуры.

У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

Распачалося свята з малітвы, асвяшчэння тэхнікі і блаславення людзей на палявую працу, якія правёў настаяцель Ліпенскай царквы ў гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці айцец Уладзімір. У такім асаблівым храме, дзе замест купала само неба, словы малітвы гучалі асабліва пранікнёна. Потым прайшоў ужо народны абрад з адпаведнымі песнямі, заклікамі, падпярэзваннем жытам ды качаннем па ніўцы, каб дала сілы. А просьба да ўсявышняга “даць жыцейка зжаць, высушыць, прывезці” была ў сённяшніх умовах надвор’я надзвычай актуальнай.


У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

Галоўны сноп-“гаспадарок” быў уручаны кіраўніку філіяла Леаніду Гардзецкаму. Ён, вітаючы хлебаробаў, выказаў спадзяванне, што асноўная задача — якасна ўбраць вырашчанае — рэалізуецца на выдатна. Збожжа — гэта не толькі цяжкая людская праца, але і ўкладзеныя матэрыяльныя рэсурсы. Ад сельгаспрадпрыемства лепшыя камбайнеры і вадзіцелі па выніках мінулага сезона — больш за два дзясяткі чалавек — атрымалі ў якасці заахвочвання тэрмасы: добра ў перапынку і кавы папіць. Выдатным падарункам сталі і задорныя песні “Чыстых крыніц”.


У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

Палявая сустрэча ў чарговы раз пацвердзіла: жніво — справа агульная. І, што “белшынаўцы” зноў будуць лідзіраваць у раённым спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў, здзіўляцца, думаецца, не давядзецца.

Уборачныя работы ў раёне ўвайшлі ў актыўную фазу: на ўчарашнюю раніцу абмалочана 30% асіповіцкіх ніў. Здабыткі наступныя: 6740 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці  25,3 ц/га.


У філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” ў пятніцу правялі жніўны абрад

Па важкасці коласа сярод гаспадарак лідзіруе філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, дзе з кожнага гектара атрымалі па 37,4 цэнтнера, а ў агульным намалочана больш за паўтары тысячы тон. Нядрэнны ўраджай у лапіцкіх аграрыяў (33,4 ц/га), а на трэцім месцы ААТ “Каменічы” (29,2). Найменш урадлівыя сёлета нівы акцыянерных таварыстваў “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і “Бярэзіна-Агра-Люкс”, дзе сярэдняя ўраджайнасць 13,4 і 14,8 ц/га адпаведна.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

←МВД просит ответить, насколько вы готовы к кибератакам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика