Скарбы Гродзеншчыны

Источник материала:  
30.07.2019 — Разное

Наша культура, яе багаты пласт, у якім сабраліся творчасць, майстэрства, мова, музыка, рамёствы, літаратура, мастацтва, і сапраўды, з'ўляецца скарбніцай народа. Рэгіянальны абласны фестываль "Скарбы Гродзеншчыны" ужо ў чацвёрты раз (фестываль праводзіцца адзін раз у два гады) адкрывае гэтую скарбонку, каб паказаць людзям яе багацці, каб папоўніць яе новымі імёнамі і новымі здабыткамі. Традыцыйна фестываль праводзіцца ў горадзе Свіслач.

Скарбы Гродзеншчыны

Скарбы Гродзеншчыны

Скарбы Гродзеншчыны

Скарбы Гродзеншчыны

Скарбы Гродзеншчыны

Мэтамі і задачамі фестывалю з'яўляюцца: захаванне і папулярызацыя рэгіянальных асаблівасцяў традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці; далучэнне шырокай грамадскасці да традыцыйнай культуры рэгіёна; папулярызацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, розных відаў і жанраў традыцыйнай культуры; дэманстрацыя рэгіянальных свят і абрадаў, касцюмаў (аутэнтычных, рэканструяваных); далучэнне да традыцыйнай культуры дзяцей і падлеткаў, а таксама ўсіх жадаючых - праз навучанне і майстар-класы ад носьбітаў тэхналогій традыцыйных рамёстваў, праз народныя гульні, танцы і г.д.
У фестывалі прынялі ўдзел лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, народныя тэатры гульні, майстры народнай творчасці раённых Дамоў (цэнтраў) рамёстваў, аддзелаў рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, а таксама па запрашэнні аргкамітэта - творчыя калектывы і майстры з іншых абласцей Беларусі і замежжа.
У праграме фестывалю былі: урачыстае адкрыццё; конкурс падворкаў традыцыйнай культуры раёнаў вобласці, конкурс фальклорнага мастацтва; прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны; інтэрактыўная гульнёва-забаўляльная пляцоўка.
Іўеўскі падворак, як і заўжды, быў прадстаўлены самымі таленавітымі майстрамі. Замілоўвалі вочы і душы саламяныя цуды Ірыны Смірновай, Веры Чурэйна, Юзэфы Старасцінай, плеценыя з лазы вырабы Валянціны Буцько.
Цудоўныя мелодыі і напевы ансамбля народнай музыкі "Вечарынка" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны таксама садзейнічалі таму, што вельмі шмат гасцей і ўдзельнікаў свята вабілі час ля іўеўскага падворка, захапляючыся і яго афармленнем, і яго культурна-эстэтычным зместам. Безумоўна, як і заўжды, у фавары быў наш брэнд - сузор'е нацыянальнасцяў і рэлігій.
На фестывалі прайшлі конкурсы падворкаў традыцыйнай культуры, фальклорнага мастацтва па наступных намінацыях: "Лепшы падворак традыцыйнай культуры Гродзеншчыны"; "Лепшая калекцыя работ традыцыйных рамёствау"; "Лепшае прыгатаванне традыцыйнай стравы Гродзеншчыны"; "Лепшая прэзентацыя падворка традыцыйнай культуры Гродзеншчыны";"Лепшы аўтэнтычны калектыў";"Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў";"Лепшы дарослы фальклорны калектыў".
Дыплом і спецыяльны прыз "За пераемнасць народных традыцый" атрымаў Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу.
У рамках названага фестывалю адбыўся абласны конкурс традыцыйных строяў "Скарбніца моды Панямоння". Мэта конкурсу - стварэнне ўмоў для вывучэння і адраджэння рэгіянальных адметнасцяў традыцыйных строяў Гродзеншчыны, аднаўленне старадаўніх народных тэхналогій пры стварэнні адзення; прадстаўленне нацыянальных асаблівасцяў традыцыйных узораў і форм, паказ багатых ведаў і незвычайных уменняў таленавітых майстроў.

В. ГУЛІДАВА.
Фота Л. КІШКЕЛЬ.

←С трудовым коллективом Райцевской АВОП УЗ «Кореличская ЦРБ» встретился зампред Кореличского райисполкома Руслан Абрамчик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика