Узнагароджванні

Источник материала:  
30.07.2019 — Разное

Узнагароджванні

26 ліпеня на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое правёў яго старшыня Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, першым разглядалася пытанне “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Шаркаўшчынскага раёна, выкананні бюджэта за першае паўгоддзе 2019 года і павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый”. З дакладам выступіла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Францаўна Бука. Яе выступленне дапоўніла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Іванаўна Савіцкая.

Намеснік начальніка  упраўлення – начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін Алена Міледзьеўна Хашкоўская расказала прысутным “Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

“Аб арганізацыі ўборкі ўраджаю і сяўбе азімых культур пад ураджай 2020 года” — тэма даклада першага намесніка старшыні – начальніка упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргея Валянцінавіча Струя. Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні, назначаны адказныя за іх выкананне.

На пасяджэнні райвыканкама юбілейным медалём “115 год прафсаюзнаму руху Беларусі” за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі са 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі ўзнагароджаны старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку кадраў для аграпрамысловага комплексу раёна Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага райвыканкама ўзнагароджаны Іван Іосіфавіч Ставіцкі — дырэктар  Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых. Падзяка старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена асобным  прадстаўнікам маладога пакалення – за актыўны ўдзел у абласным турыстычным злёце моладзі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика