У Горках машына насмерць збіла жанчыну, якая везла ўнука ў вазку

Источник материала:  
27.07.2019 13:26 — Разное
У Горках машына насмерць збіла жанчыну, якая везла ўнука ў вазку
@pressmvd

У Горках грузавік на пераходзе збіў жанчыну-пешахода, якая рухалася праз зебру. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай. Падчас павароту направа на дазвольны сігнал святлафора кіроўца не саступіў дарогу жанчыне і здзейсніў наезд.

Жанчына 1953 года нараджэння загінула. Яна везла ў вазку гадавалага ўнука. Дзіця даставілі ў лякарню, з ім усё ў парадку.

 

←Месси forever!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика