Пад Веткай шукалі паўтарагадовую дзяўчынку, якая прыехала з бацькамі з Мінска

Источник материала:  
26.07.2019 21:46 — Разное
Пад Веткай шукалі паўтарагадовую дзяўчынку, якая прыехала з бацькамі з Мінска
vk.com/uvd.gomel

У Веткаўскім раёне шукалі паўтарагадовую дзяўчынку, якая прыехала з бацькамі з Мінска ў аграгарадок Хальч да сваякоў. Увечары сям'я (бацькі і трое дзяцей) пайшла адпачываць на раку Сож і ў нейкі момант малодшае дзіця знікла. Самастойна яго знайсці не ўдалося. Праз хвілін 20 бацькі патэлефанавалі ратавальнікам, якія звязаліся з міліцыяй. На месца прыехалі супрацоўнікі міліцыі і следча-аператыўная група. Адзін з сілавікоў знайшоў дзяўчынку ў кіламетры ад месца, дзе яна знікла. Яна прайшла такую адлегласць па полі, выйшла на дарогу і ішла ў бок аграгарадка. Дзіця аддалі шчаслівым бацькам, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

←В выходные будет жарко, ожидается до +33°С и грозы. На субботу объявлено штормовое предупреждение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика