Пад Ганцавічамі п'яная жанчына на машыне наехала на турыста ў палатцы
26.07.2019 16:41
—
Разное

sudexpert.gov.by
У Ганцавіцкім раёне п'яная жанчына на машыне наехала на турыста ў палатцы. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 25 ліпеня на беразе вадасховішча. Не маючы вадзіцельскіх правоў, 21-гадовая жыхарка Ганцавічаў хацела пераставіць аўтамабіль "Опель Астра" бліжэй да турыстычнай палаткі. У выніку пад коламі загінуў яе 30-гадовы сужыцель, ён памёр на месцы здаррэння ад атрыманых траўмаў. Праваахоўнікі праводзяць праверку.