У Расіі затрымалі беларуса з 100 рагамі
26.07.2019 16:59
—
Разное

pixabay.com
У Расіі затрымалі беларуса, які прывёз на машыне вялікую партыю рагоў аленя і лася. Як інфармуе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях, аўтамабіль затрымалі на адной з рэгіянальных дарог на Смаленшчыне. Высветлілася, што ён прыехаў у Расіію ў абход афіцыйнага пункта ўліку. Дакументаў на груз у грамадзяніна Беларусі не было, а значыць яго паходжанне і бяспека засталіся невядомыя. Таму расіяне вырашылі вярнуць партыю рагоў у нашу краіну.