Не первый год на полях в Корытном работает семейный экипаж Крепских

Источник материала:  
26.07.2019 — Разное

Свае людзі на ніве

Бацька і сын удзельнічаюць у жніве пераважна па закліку сэрца: Уладзімір Іванавіч працуе начальнікам каравула пажарнага аварыйна-выратавальнага поезда ст. Асіповічы, а Максім нядаўна атрымаў дыплом аб завяршэнні вучобы ў тэхнікуме. Крэпскі-старэйшы заўсёды на перыяд уборачнай кампаніі бярэ водпуск (за разуменне ўдзячны свайму кіраўніцтву), каб далучыцца да кагорты хлебаробаў. І заўсёды робіць менавіта на родных, знаёмых да драбніц з дзяцінства карытненскіх палях — некалі быў у мясцовым калгасе інжынерам і яго бацька.

Не первый год на полях в Корытном работает семейный экипаж Крепских

Раней браў у напарнікі старэйшага сына Андрэя, а цяпер вось працуем з малодшым. Сумесная работа ў полі не толькі дапамагае больш глыбока разумець адзін аднаго, але і дазваляе паказаць сынам розныя грані вясковага жыцця, тое, што батоны на дрэвах не растуць, — разважае суразмоўца. — Дзеці павінны ведаць, паважаць і цаніць сель-скую працу, каб не страчваць каранёў, быць людзьмі сапраўднымі і глыбокімі.

На самым вялікім полі гаспадаркі амаль у 200 гектараў побліз Убалацця ўдалося пагутарыць з цэлай камандай хлебаробаў: экіпажы і агранамічная служба чакалі, калі нарэшце можна будзе заводзіць камбайны пасля дажджу.

Як расказаў намеснік дырэктара ААТ “Авангард-Ніва” Юрый Сычэвіч, сёлета працаўнікам элітгаса трэба ўбраць больш за 1800 гектараў збожжа і зернебабовых — гэта самыя значныя плошчы ў раёне. Аб сярэдняй ураджайнасці меркаваць пакуль рана, таму што палёў многа, аддача ў іх розная. Напрыклад, трыцікале каля Убалацця павінна даць пад 30 цэнтнераў з гектара — гэта можна было высветліць па важкасці коласа. А ўзгаданае поле адно з вызначальных.

Датычна ходу жніва ў раёне, лічбы на ўчарашнюю раніцу наступныя: убрана 23% плошчаў, сярэдняя ўраджайнасць — 24,5 ц/га.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

←В выходные будут реконструировать улицу Уманская. Как пойдет транспорт?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика