На выхадных будзе да +33

Источник материала:  
26.07.2019 14:57 — Разное
На выхадных будзе да +33
pixabay.com

27 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы чакаецца 12-18 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +23...+29.

У нядзелю, 28 ліпеня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад 13 да 19 цяпла, удзень будзе 26-33 са знакам "плюс".

←Лукашенко: Мы никогда и ни за какие деньги не станем рвать отношения с Россией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика