Пад Віцебскам з рэек сышлі некалькі цыстэрнаў, рух цягнікоў прыпынены (фота)

Источник материала:  
24.07.2019 19:53 — Разное
Пад Віцебскам з рэек сышлі некалькі цыстэрнаў, рух цягнікоў прыпынены (фота)
Аварыя пад Віцебскам / З Telegram-канала NEXTA

Некалькі цыстэрнаў сышлі з рэек каля вёскі Замасточча на чыгуначным участку Орша-Віцебск. Пра гэта паведамляе ў сацыяльных сетках прэс-служба МНС.

"Перагон Орша-Віцебск. Паблізу вёскі Замасточча сышлі з рэек некалькі цыстэрнаў. Да месца прыбываюць падраздзяленні МНС. Звестак аб пацярпелых няма. Будзе дапоўнена і / або абноўлена", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі з Telegram-канала блогера NEXTA, высадзілі пасажыраў з цягнікоў Орша-Віцебск і Магілёў-Полацк: іх паабяцалі давезці аўтобусамі. Блогер паведамляе, што цыстэрны перавозілі звадкаваны газ. 

Нагадаем, што 15 ліпеня каля Крупак з рэек сышлі некалькі пустых вагонаў і пашкодзілі чыгуначныя шляхі. Рух цягнікоў на ўчастку Мінск-Орша быў ускладнены. 

←В 2020 году в России будут лечить синдром Хантера новым препаратом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика