На Міншчыне ідзе ўборка збожжавых культур. Адным з лідэраў уборачнай кампаніі з’яўляецца Нясвіжскі раён, па стане на 24 ліпеня тут намалочана збожжавых і зернебабовых 44 219 тыс. тон з сярэдняй ураджайнасцю 61,0 ц / га. Першымі тысячнікамі на жніве-2019 у нашым раёне сёлета сталі камбайнер ААТ “Грыцкевічы” Георгій Закудоўскі і вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Кунцэвіч. З працоўнай перамогай аграрыяў павіншаваў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі.
Камбайнер ААТ “Грыцкевічы” Георгій Закудоўскі і старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі
Вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Кунцэвіч