МНС: пад Віцебскам з рэек сышлі 16 цыстэрнаў, уцечкі прапану няма (фота)

Источник материала:  
24.07.2019 20:40 — Разное
МНС: пад Віцебскам з рэек сышлі 16 цыстэрнаў, уцечкі прапану няма (фота)
Аварыя на чыгунцы пад Віцебскам / mchs.gov.by

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла падрабязнасці аварыі на чыгунцы пад Віцебскам. Як распавядала Еўрарадыё, там з рэек сышлі некалькі цыстэрнаў, рух цягнікоў прыпынены. 

Каля вёскі Замасточча на чыгуначным участку Віцебск-Орша з рэек сышлі 16 цыстэрнаў грузавога цягніка. Да месца здарэння неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні МНС. 

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, уцечка прапану з цыстэрнаў не выяўленая. Пацярпелых таксама няма. 

На месцы аварыі пачаліся аднаўленчыя работы.

←Путин считает необходимым прописать в законодательстве запрет на строительство в подтопляемых районах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика