Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне ўзнагарод актывістам Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў. Граматай Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў былі узнагароджаны старшыня першаснай арганізацыі ААТ “Гарадзейскі цуковы камбінат” Анатоль Целяховіч і член раённай арганізацыі Генадзь Каліўчын — за шматгадовую актыўную працу ў ветэранскай арганізацыі, асабісты ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, значны ўклад у захаванні памяці аб гераічным баявым і працоўным шляху жыхароў Міншчыны і ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Ганаровай граматай Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў была адзначана Яўгенія Петручэня — уладальніца першага месца ў абласным песенным фестывалі ветэранаў “60+”, якая прымае актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі раёна. Узнагароды і грашовую прэмію ад спонсараў “віноўнікам” урачыстасці ўручыў старшыня Нясвіжскага раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі, які падзякаваў за іх працу і пажадаў новых поспехаў, дабрабыту і здароўя.
Актывісты Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Яўгенія Петручэня, Генадзь Каліўчын, старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі і старшыня першаснай арганізацыі ААТ “Гарадзейскі цуковы камбінат” Анатоль Целяховіч
Наталля ЕРМАШЭНКА.