У Мінску ў літоўскім візавым цэнтры абрынулася падвесная столь
24.07.2019 12:14
—
Разное
nexta_tv
У Мінску ў адным з памяшканняў гандлёвага цэнтру "Галілео" па Бабруйскай вуліцы абрынулася падвесная столь. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба МНС, здарэнне адбылося раніцай 24 ліпеня на шостым паверсе будынка. Столь "пашкоджана". Ніхто з людзей не пацярпеў. На месца прыбылі ратавальнікі.
Фота з месца здарэння з'явілася ў Telegram-канале NEXTA. Адзначаецца, што столь абрынулася ў літоўскім візавым цэнтры, які арэндуе памяшканне ў гандлёвым цэнтры.