У Чэрвеньскім раёне Ford Focus трапіў пад грузавік, загінуў кіроўца легкавіка
23.07.2019 22:10
—
Разное

mvd.gov.by
23 ліпеня каля 17:15 у Чэрвеньскім раёне Ford Focus трапіў пад грузавік MAN. Трагічнае здарэнне адбылося на 39-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Магілёў. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, легкавік, якім кіраваў 23-гадовы жыхар Чэрыкава, раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне. Кіроўца загінуў на месцы аварыі. Што да вадзіцеля грузавіка, то ён не пацярпеў.