У Віцебску аўтамабіль урэзаўся ў ліхтар, пасажырку заблакавала (фота)
23.07.2019 09:33
—
Разное

ДТЗ у Віцебску / vitebsk.mchs.gov.by
22 ліпеня ў 22:55 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ на скрыжаванні вуліц Зеленагурскай і Спартыўнай, інфармуе прэс-служба МНС.
На месцы выкліку яны пабачылі, што легкавы аўтамабіль урэзаўся ў вулічны ліхтар. Пры ДТЗ у салоне машыны была заблакаваная 22-гадовая пасажырка. 23-гадовы кіроўца аўто выбраўся з яго самастойна.
Ратавальнікі дэблакавалі пасажырку і перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі. Дзяўчыну шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.