У Баранавічах мікрааўтобус збіў жанчыну з дачкой, дзяўчынка загінула
22.07.2019 17:21
—
Разное
Месца трагічнага здарэння ў Баранавічах / intex-press.by
У Баранавічах на пешаходным пераходзе грузавы мікрааўтобус Mercedes Sprinter збіў жанчыну з дачкой, 13-гадовая дзяўчынка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. 43-гадовая жанчына, жыхарка Ляхавічаў, не пацярпела. Пра трагічнае здарэнне, якое адбылося ўдзень 22 ліпеня, у Telegram паведаміла прэс-служба МУС.
На месцы працавала следча-аператыўная група, якая высвятляла ўсе абставіны здарэння. Крымінальную справу найхутчэй распачнуць па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў". Вядома, што мікрааўтобусам кіраваў мясцовы жыхар, яму 57 гадоў.