На курорце ў Турцыі патануў беларус
22.07.2019 17:03
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На курорце ў Турцыі патануў беларус, 20 ліпеня яго пахавалі ў Брэсце. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках. У МЗС парталу TUT.by пацвердзілі гэтую інфармацыю. Беларус адпачываў разам з сям'ёй, прыехаў з Брэста. Трагічнае здарэнне адбылося 15 ліпеня.
У чэрвені ў Турцыі на курорце ў Аланіі памёр 43-гадовы беларус. Яго цела знайшлі ў гатэлі, прыкметаў гвалтоўнай смерці не было.