Пяцігадовы хлопчык у Мінску атрымаў траўмы, прыхіліўшыся да вулічнага стэнда
Фота з акаўнту Настассі Сурвілавай у Фэйсбуку
У Мінску на пешаходнай вуліцы Камспмольскай пяцігадовы хлопчык атрымаў траўмы ад вулічнага стэнда. Пра здарэнне ў Фэйсбуку напісала яго маці Настасся Сурвілава.
"На скрыжаванні Камсамольскай і Рэвалюцыйнай знаходзіцца інфастэнд, краі якога, аказваецца, вострыя, як нож! Прыхінуўшыся, дзіця атрымала глыбокую рану на правым запясці. Крыкі, мора крыві, хуткая, лякарня, 8 швоў, стрэс і будучыя перавязкі ў паліклініцы.
Так, можна сказаць пашанцавала, што не закранутыя вены і сухажыллі, але ў мяне ў галаве круціцца адно: чаму??? Чаму ў нашай краіне такое адбываецца? Чаму выканаўца вырашыў, што "і так сыдзе" і вырашыў не апрацоўваць краі? Як заказчык прымаў працу? Дзе ўсе нашы доблесныя правяраючыя інстанцыі, закліканыя гарантаваць нашу бяспеку?" — абураецца жанчына.