Мінскія ратавальнікі выцягнулі з ракі мужчыну (фота)
22.07.2019 12:50
—
Разное

mchs.gov.by
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася мужчыну, які трапіў у раку Лошыцу ў Мінску, інфармуе прэс-служба МНС.
20 ліпеня ў 10:54 відавочца паведаміў ратавальнікам, што ў рацэ Лошыцы ў раёне Ігуменскага тракта знаходзіцца мужчына.
На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што за восем метраў ад берага знаходзіцца чалавек. Мужчына загруз у глейкім дне і не мог выбрацца. На дапамогу яму прыйшлі плыўцы-ратавальнікі. Яны выцягнулі яго з забалочанага дна і перадалі медыкам.
Выратаванага даставілі ў лякарню з папярэднім дыягназам "гіпэртанічны крыз".