У Мінску выставілі абвінавачанне 30-гадоваму падпальшчыку

Источник материала:  
19.07.2019 11:56 — Разное
У Мінску выставілі абвінавачанне 30-гадоваму падпальшчыку
sk.gov.by

У Мінску выставілі абвінавачанне 30-гадоваму падпальшчыку. Удзень 1 ліпеня мужчына падпаліў уваходныя дзверы аднаго з офісаў па вуліцы Бельскага пасля канфлікту з дырэктарам арганізацыі. З месца здарэння ён уцёк, але праз некалькі гадзінаў быў затрыманы. Агонь пашкодзіў і знішчыў у офісе рэчы.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, затрыманы нідзе не працаваў, раней ён неаднаразова быў асуджаны. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці". Мужчына знаходзіцца пад вартай. Вядома, што падчас падпалу ён быў у стане алкагольнага ап'янення (1,11 праміле).

←Взорвали вместе со стеной дома. В Украине с завидной регулярностью взрывают банкоматы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика